Top.Mail.Ru

Старшыня Мінскага гарвыканкама правёў прыём грамадзян

Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў правёў асабісты прыём грамадзян. Традыцыйна жыхары сталіцы звярталіся да кіраўніка горада з самымі рознымі пытаннямі. Сярод іх — работа таварыства ўласнікаў жылога дома, уладкаванне пешаходных дарожак, паляпшэння жыллёвых умоў і многія іншыя.


У прыватнасці, на прыём да мэра прыйшла жыхарка Партызанскага раёна.

  • Жанчына хацела даведацца, як яёй можна палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. Заяўніца расказала, што ў 1999 годзе згарэў дом, у якім яна была прапісана. Пасля гэтага кампанію-забудоўшчыка абавязалі даць ёй новае жыллё. Аднак летась фірма збанкрутавалася. Цяпер жанчына разам з дзіцем-інвалідам і маці знаходзіцца ў інтэрнаце. Заяўніцы расказалі, што яна можа атрымаць арэнднае жыллё. Ёй таксама патлумачылі, куды яна можа звярнуцца для паляпшэння сваіх жыллёвых умоў.

Жыхарку Маскоўскага раёна хвалявала пытанне капітальнага рамонту:

  • суседнія дамы, якія пабудаваныя пазней, ужо адрамантавалі, а да яе дома пакуль не прыступалі. «Капітальны рамонт жылля не залежыць ад года ўводу ў эксплуатацыю, а праводзіцца ў залежнасці ад тэхнічнага стану дома па выніках яго абследавання спецыялізаванымі арганізацыямі. 

Ваш стаіць у плане на гэты год. Ужо падрыхтавана праектная дакументацыя, зараз яна праходзіць экспертызу. Наступны крок — вызначэнне падрадчыкаў і пачатак работ», — растлумачыў Уладзімір Кухараў.

З пытаннем па жыллёвай тэматыцы на прыём прыйшла яшчэ адна грамадзянка.

  • Яна ўжо 38 гадоў жыве ў інтэрнаце. Жыллё ёй прадаставіў трэст, у якім яна доўгі час працавала. Цяпер яна мае інваліднасць.  Дагавор на пражыванне ў інтэрнаце ў яе заканчваецца. Заяўніцы пагадненне не працягнулі. Ёй даслалі апавяшчэнне аб неабходнасці высялення.

«Вы столькі гадоў аддалі прадпрыемству. Мы абавязкова комплексна разгледзім ваша пытанне, у тым ліку ў частцы законнасці такога рашэння кіраўніка. Да таго, як ваша заява будзе вывучана, з інтэрната вас ніхто не выселіць», — падкрэсліў Уладзімір Кухараў.

Па пытанні паляпшэння жыллёвых умоў звярнулася мама дваіх дзяцей, адзін з якіх — інвалід.

  • Жанчына пражывае ў інтэрнаце і стаіць у чарзе на сацыяльнае жыллё, але перад ёй яшчэ каля 500 чалавек. Заяўніцы патлумачылі парадак прадастаўлення сацыяльнага і арэнднага жылля.

Таксама на асабісты прыём да старшыні Мінскага гарвыканкама прыйшла жыхарка Савецкага раёна.

  • Яна расказала, што старшыня таварыства ўласнікаў, які кіруе яе домам, не выконвае сваіх абавязкаў. Ён не прыходзіць на работу, а проста атрымлівае заробак. З-за такой халатнасці ў дрэнным стане знаходзіцца сістэма водазабеспячэння, тэрыторыя не прыбіраецца і з-за смецця ўзрастае пажарная небяспека. 

Уладзімір Кухараў даручыў усім зацікаўленым службам вывучыць з выездам на месца ўсе ўзнятыя заяўніцай пытанні. Камісія Мінскага гарвыканкама разам з прадстаўнікамі гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, МНС, камітэта па працы, занятасці і сацабароне праверыць работу таварыства ўласнікаў жылля ў рамках усіх паднятых заяўніцай пытанняў: супрацьпажарнага і санітарнага стану, пытанняў парушэння працоўнага заканадаўства.

Яшчэ адзін жыхар Савецкага раёна расказаў, што яго гараж збіраюцца зносіць.

  • За гэта яму належыць кампенсацыя, якая вызначаецца зыходзячы з рыначнага кошту аб’екта. Аднак ён не згодны з той сумай, якую вызначыла арганізацыя. Заяўніку патлумачылі, што пэўны рыначны кошт ён можа абскардзіць у судовым парадку. Калі ў яго ёсць пытанні да самой працэдуры вызначэння цаны, то яму неабходна звярнуцца ў камітэт дзяржаўнай маёмасці Мінскага гарвыканкама.

Заяўнік таксама паскардзіўся на тое, што на вуліцах Крапоткіна і Багдановіча маюцца праблемы з пешаходнымі дарожкамі.

«На гэтых вуліцах сёння ідзе будаўніцтва трэцяй лініі метро і звязаны з ім вынас сетак. Аб’ём гэтых работ велізарны. Для праходу людзей прадугледжаны часовыя пешаходныя сувязі. Пасля завяршэння вынасу сетак тратуары і дарогі будуць вернутыя ў зыходны стан. Гэта часовыя нязручнасці, але для вельмі вялікай і важнай справы», — акцэнтаваў кіраўнік горада.

Фота Лізаветы ГОЛАД

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю