Top.Mail.Ru

Старшыня Савета Рэспублікі з рабочым візітам наведала Віцебшчыну

«Толькі сумленнай працай»

Наталля Качанава азнаёмілася з дзейнасцю Верхнядзвінскага масласырзавода і сустрэлася з працоўным калектывам прадпрыемства. Перш за ўсё Наталля Іванаўна павіншавала кіраўніцтва раёна з занясеннем на Рэспубліканскую дошку Гонару, бо гэта сведчанне таго, што Верхнядзвіншчына працуе паспяхова.

Звяртаючыся да членаў заводскага калектыву, спікер адзначыла, што сёлета будуць падводзіць вынікі важнага этапу развіцця краіны і ўжо ставяцца задачы на наступную пяцігодку, якая рашэннем кіраўніка дзяржавы вызначана як пяцігодка якасці. Развіццё АПК, прамысловасці, міжнароднага супрацоўніцтва — адны з асноўных кірункаў работы на найбліжэйшыя пяць гадоў. Наталя Качанава падкрэсліла, што будзе рабіцца ўсё магчымае як для паляпшэння якасці жыцця беларусаў, так і для павышэння эфектыўнасці работы на месцах, у тым ліку на прадпрыемствах. Таксама будуць праводзіцца мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі ў Год добраўпарадкавання. «Як сказаў Прэзідэнт нашай краіны, добраўпарадкаванне — гэта камфортнае жыццё нашых грамадзян. Для нас ужо стала брэндам, што мы жывём у чыстай, дагледжанай, прыгожай краіне. Гэта тое, чым мы прывыклі ганарыцца. І мы павінны гэта захаваць», — сказала Старшыня Савета Рэспублікі.

Спікер падкрэсліла, наколькі важная работа кожнага прадпрыемства ў фарміраванні эфектыўнай эканомікі краіны, ад якой залежыць папаўненне бюджэтаў і сацыяльная сфера. Сваю вялікую ролю ў гэтым адыгрывае ў тым ліку і ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод».

Наталля Качанава нагадала, наколькі трапятліва ставіцца да развіцця рэгіёнаў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Асаблівае стаўленне да рэгіёнаў і ў беларускіх парламентарыяў. «Працуючы над законапраектамі, нам вельмі важна ведаць тое, што адбываецца на месцах. На гэта шмат у чым накіравана і ўся маштабная работа са зваротамі грамадзян, якая наладжана Саветам Рэспублікі. Пункты росту і будаўніцтва, як падкрэсліў нядаўна Прэзідэнт, менавіта тут — у рэгіёнах нашай краіны», — сказала яна. Асаблівую ўвагу кіраўніцтва дзяржавы ўдзяляе развіццю малых населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек. Задачу, пастаўленую Прэзідэнтам, плануюць выконваць так: будаваць жыллё, даваць грамадзянам магчымасць атрымання льготных крэдытаў для набыцця зямельных участкаў і ўзвядзення жылля

Напярэдадні значнай для нашай краіны даты — 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне — спікер закранула тэму нацыянальнай бяспекі, бо Беларусь як ніхто ведае, што такое вайна. «Нашу краіну трэба абараняць», — сказала Наталля Іванаўна.

Наступным пунктам рабочага візіту Старшыні Савета Рэспублікі ў Верхнядзвінскі раён стала наведванне адкрытага акцыянернага таварыства «Інвет», якое спецыялізуецца на вытворчасці і рэалізацыі вырабаў з палімерных матэрыялаў, а таксама на апрацоўцы металаў і сплаваў для розных галін і сфер прымянення. Дарэчы, прадпрыемства з аграгарадка Бігосава Верхнядзвінскага раёна з’яўляецца вядучым вытворцам вырабаў з палімерных матэрыялаў у Беларусі, добра вядомым за межамі краіны.

Падчас адкрытага дыялогу з працоўным калектывам ААТ «Інвет» Наталля Качанава адзначыла, што гэта сустрэча была запланавана даўно. Увогуле, для парламентарыяў важна атрымліваць зваротную сувязь ад насельніцтва, каб эфектыўна ажыццяўляць заканадаўчую работу

Спікер падкрэсліла, што моцныя рэгіёны — аснова паспяховага развіцця Беларусі, а для гэтага неабходна стабільная вытворчасць якаснай прадукцыі. Такой, якую вырабляе ў тым ліку і «Інвет». Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла высокую якасць і шырокі асартымент прадукцыі прадпрыемства і запрасіла кіраўніцтва таварыства ўзяць удзел у ХІІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Наталля Іванаўна заключыла, што толькі сумленнай працай мы зможам умацаваць эканамічную магутнасць нашай краіны, а таксама захаваць яе суверэнітэт і незалежнасць.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю