Беларуская гандлёва-прамысловая палата прымае заяўкі для ўдзелу ў ХХ рэспубліканскім конкурсе «Найлепшы экспарцёр года»
Як нагадалі арганізатары, конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі іміджу нашай краіны як актыўнага экспарцёра прадукцыі, работ, паслуг, маёмасных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці; стымулявання развіцця экспартаарыентаванай вытворчасці; заахвочвання беларускіх суб’ектаў гаспадарання, якія дасягнулі значнага росту экспарту тавараў.
Адборачны тур стартаваў 24 сакавіка. Фінальны тур адбудзецца 16 мая.
Дарэчы, конкурс праводзіцца з 1996 года. З кожным годам колькасць удзельнікаў конкурсу ўзрастае. Летась БелГПП прыняла рэкордную колькасць заявак — 185. Пераможцамі сталі 19 прадпрыемстваў у 17 намінацыях, дыпламантамі — 33 прадпрыемствы.