Top.Mail.Ru

Стартаваў маштабны міжнародны турыстычны праект

У гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа» і Нацыянальны цэнтр «Расія» запусцілі праект «Маршруты Перамогі». 


Маршруты выхаднога дня дазваляюць акунуцца ў гераічную гісторыю двух брацкіх народаў, даведацца пра падзеі, якія назаўжды змянілі ход гісторыі. Гэты праект — даніна павагі тым, хто змагаўся за мірнае неба ў далёкія 1941-1945 гады і наказ новым пакаленням памятаць усіх і кожнага, хто здабываў Перамогу, распавялі ў «Белэкспа». 

Эксперты турыстычнай галіны адзначаюць, што ў апошнія гады адным з ключавых у сферы турызму стаў аспект гуманізацыі: сёння людзі хочуць атрымліваць не толькі яркія ўражанні, але і новыя веды. І праект «Маршруты Перамогі» — адказ на гэты запыт.

— Подзвіг дзядоў і прадзедаў даў нам магчымасць захаваць культуру і прымножыць яе, — падкрэсліла намеснік дырэктара па турыстычнай дзейнасці рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа» Алена Ліхімовіч.


Праект «Маршруты Перамогі» прадугледжвае некалькі турыстычных праграм, разлічаных на 2 або 3 дні. У нашай краіне турысты наведаюць у залежнасці ад абранага тура мемарыяльны комплекс «Хатынь», Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Белавежскую пушчу, Віцебск і Нясвіж, Брэсцкую крэпасць, Курган Славы і іншыя знакавыя мясціны. У Расіі — НЦ «Расія» і Крэмль, Музей перамогі і Музей музыкі, прагуляюцца па Аляксандраўскім садзе і парку Зараддзе, прымуць удзел у незабыўным падарожжы «Палёт над Расіяй» і г.д. Адной з найбольш цікавых лакацый «Маршрутаў Перамогі» стане наведванне музейнага комплексу «Дарогі памяці», распавяла Алена Ліхімовіч. Гэты ўнікальны комплекс пакуль шырока не вядомы беларускім турыстам. Маршрут па мемарыяльным комплексе «Дарогі памяці» займае 1418 крокаў — па колькасці дзён, якія працягвалася Вялікая Айчынная вайна. Суразмоўніца расказала, што арганізатары пастараліся стварыць праграмы пад розныя запыты, для турыстаў розных узростаў і інтарэсаў. Кошт тура ўключае праезд, пражыванне і харчаванне, а таксама квіткі ва ўсе музеі абранага маршруту.

Аляксанлра Анцэлевіч

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю