Top.Mail.Ru
233

Стартаваў продаж білетаў на цырымонію адкрыцця і конкурсныя паказы кінафестывалю «Лістапад»

Продаж білетаў на цырымонію адкрыцця і конкурсныя паказы XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» афіцыйна стартаваў. Пра гэта паведамілі БелТА арганізатары.



Цырымонія адкрыцця — яркая падзея, з якой пачнецца галоўны кінасезон краіны. Гледачоў чакаюць сустрэчы з зоркамі кіно, жывыя выступленні і непаўторная атмасфера натхнення і творчасці. Гэты вечар абавязкова запомніцца кожнаму, хто стане яго часткай.

Адкрыццё XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» адбудзецца 31 кастрычніка ў 18.00 у Палацы Рэспублікі. Білеты на ўрачыстую цырымонію і фільм-адкрыццё фестывалю «Пераломны момант» можна набыць у касах Палаца Рэспублікі і ў электронных білетных аператараў.

Таксама з сённяшняга дня пачаўся продаж білетаў на конкурсныя паказы кінафестывалю, дзе сабраны самыя гарачыя навінкі сусветнага кіно.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю