Top.Mail.Ru
71

Стартаваў прыём заявак на суісканне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі

Як нагадалі ў Дзяржкамітэце па навуцы і тэхналогіях, прэмія прысуджаецца беларускім і расійскім навукоўцам і спецыялістам раз у два гады за выдатныя вынікі сумесных навуковых даследаванняў, адкрыцці і навуковыя дасягненні, а таксама за сумесную распрацоўку ўзораў новай тэхнікі і прагрэсіўных тэхналогій.


Заяўкі прымаюцца з 1 лютага да 1 красавіка 2026 года. У Беларусі дакументы прымае Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, у Расіі — Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі.

Больш падрабязная інфармацыя — на сайце ДКНТ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю