Top.Mail.Ru

Стартавала новая праграма крэдытавання аўтамабіляў BELGEE ў адным з сістэмаўтваральных банкаў краіны

Як растлумачылі ў СЗАТ «БелДжы», праграма крэдытавання распаўсюджваецца на мадэлі S50, X50, X70, якія набываюцца праз афіцыйных дылераў вытворцы.


Крэдытная прапанова прадугледжвае зніжаную працэнтную стаўку па крэдыце ў ільготны перыяд — 9% гадавых (стаўка рэфінансавання мінус 0,5 працэнтных пункта). 

У далейшым стаўка будзе роўная 14,5% гадавых (стаўка рэфінансавання плюс 5 працэнтных пункта). 

Для мадэлі S50 банк гатовы прадаставіць да 90% кошту аўто з перыядам льготнай стаўкі 3 гады. 

Для мадэляў X50, X70 льготны перыяд крэдытавання залежыць ад сумы унесеных уласных сродкаў. Калі яна роўная 25-40% кошту аўтамабіля, то перыяд крэдытавання па зніжанай стаўцы складзе 2 гады, калі ж аплаціць самастойна больш за 40% кошту аўто — ільготны перыяд павялічваецца да 3-х гадоў. 

Крэдыт прадастаўляецца на 10 гадоў з магчымасцю датэрміновага пагашэння.
Дарэчы

«БелДжы» прадаў на ўнутраны рынак у студзені больш за 1,3 тысячы аўтамабіляў, паведамляе Белта. 

Як расказаў дырэктар СЗАТ «БелДжы» Генадзь Свідэрскі, студзень не асабліва актыўны месяц і рэальныя тэндэнцыі продажаў можна будзе ацаніць ужо па выніках лютага. Тым не менш на беларускі рынак у мінулым месяцы было рэалізавана больш за 1,3 тысячы аўто. 
Адносна планаў на новыя мадэлі дырэктар не стаў раскрываць дэталі, але адзначыў, што яшчэ адну навінку варта чакаць у продажы па Беларусі ў другім квартале 2025 года.

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю