Top.Mail.Ru

Стартавалі Дні Мінска ва Уфе

Дэлегацыя з Мінска прыбыла ў сталіцу Башкартастана яшчэ ў аўторак. Дзелавая праграма ўключае перагаворы старшыні Мінскага гарвыканкама Уладзіміра Кухарава і кіраўніка адміністрацыі Уфы Ратміра Маўліева, бізнес-форум «Мінск і Уфа: пабрацімства — новы драйвер развіцця», круглы стол па развіцці турызму, падпісанне шэрагу пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж гарадамі ў розных сферах. Аб гэтым паведамілі ў Мінскім гарвыканкаме.



Афіцыйная праграма пачалася 11 чэрвеня з ускладання кветак да Вечнага агню ў парку Перамогі. 

«Дзень Перамогі — важнае свята, асабліва для маладога пакалення, — падкрэсліў мэр Мінска. — Менавіта моладзь павінна адчуць той момант, калі быў здзейснены сапраўды бессмяротны подзвіг. Нашы продкі — людзі, якія сталі пераможцамі. Мы павінны памятаць пра гэта і ўсім расказваць, што 80 гадоў таму гэта была знакавая падзея для ўсяго свету».

Уфа3.jpg

Пасля ўскладання кветак беларускай дэлегацыі паказалі работу Цэнтра кіравання рэгіёнам Рэспублікі Башкартастан. Гасцей цікавіла, як ідзе збор інфармацыі па розных сферах, дзе акумулююцца даныя і як выкарыстоўваецца штучны інтэлект у рабоце платформы.

Бакі прэзентавалі турыстычныя патэнцыялы сталіц, а таксама абмеркавалі стварэнне сумесных рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў, удзел у гастранамічных і культурных мерапрыемствах, развіццё сумесных турыстычных праграм. 

Акрамя таго, Уладзімір Кухараў сустрэўся з прэм’ер-міністрам урада Рэспублікі Башкартастан Андрэем Назаравым.

Ключавой падзеяй сённяшняга дня стаў бізнес-форум «Мінск і Уфа: пабрацімства — новы драйвер развіцця».

Кіраўнік адміністрацыі Уфы зазначыў, што з беларускім бокам ужо даўно склаліся сяброўскія адносіны, больш за тое, у розных сферах наладжана плённае супрацоўніцтва: «Не паварочваецца язык назваць вас (беларусаў. — „Зв“. ) гасцямі, вы нашы браты».

Гарады сталі пабрацімамі ў 2017 годзе, а ў 2023-м быў зацверджаны план мерапрыемстваў па развіцці і пашырэнні міжмуніцыпальных адносін гарадоў Мінск і Уфа на 2023-2025 гады. На бізнес-форуме ў сталіцы Башкартастана быў падпісаны яшчэ адзін план мерапрыемстваў, які разлічаны на 2026-2028 гады. Як адзначыў старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў, ён стане дадатковым імпульсам у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва.

Уфа2.jpg

Кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска Мікалай Палякоў падпісаў дарожныя карты па рэалізацыі Пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве на 2025-2027 гады з адміністрацыямі Калінінскага, Кіраўскага, Савецкага раёнаў гарадской акругі Уфы.

Мінскае аддзяленне БелГПП плануе супрацоўнічаць з Саюзам «Гандлёва-прамысловая палата Рэспублікі Башкартастан», а адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Мінск» з некамерцыйнай арганізацыяй «Асацыяцыя кластараў Рэспублікі Башкартастан». Бакі падпісалі адпаведныя пагадненні.

Інфармацыйнае супрацоўніцтва настроены развіваць турысцка-інфармацыйныя цэнтры Мінска і Уфы. Таксама дакументы аб узаемадзеянні заключылі заслужаны калектыў Беларусі Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца і Уфімскі ансамбль песні і танца «Мірас».

Уфа1.jpg

Пасля афіцыйнай часткі беларускія прадпрымальнікі правялі перагаворы з калегамі з Башкартастана. Быў заключаны шэраг кантрактаў.

Яна ВАЛАСАЧ

Фота Мінскага гарвыканкама

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю