Стартавалі тэхнічныя кансультацыі з Новым банкам развіцця па ўмовах удзелу Беларусі ў яго дзейнасці, паведамілі БелТА ў Міністэрстве фінансаў.
Удзел у абмеркаванні прынялі прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення міжнародных фінансавых адносін.
Новы банк развіцця (раней вядомы як Новы банк развіцця БРІКС) — гэта альтэрнатыва заходнім фінансавым структурам, створаная ў 2015 годзе краінамі БРІКС для фінансавання інфраструктурных праектаў і праектаў устойлівага развіцця ў дзяржавах БРІКС і краінах, якія сталі на шлях развіцця.
Што гэта значыць для Беларусі? Па-першае, — доступ да недарагога фінансавання для развіцця краіны. Па-другое, — менш залежнасць ад долара ЗША: разлікі змогуць ісці ў нацыянальных валютах краін БРІКС. І трэцяе — больш інвестыцый у інфраструктуру і перспектыўныя праекты.