Top.Mail.Ru
195

Стацыянарная і хуткая меддапамога з-за нізкіх тэмператур пераведзена ў рэжым павышанай гатоўнасці

Міністэрства аховы здароўя Беларусі перавяло стацыянарную і хуткую медыцынскую дапамогу з 31 студзеня па 3 лютага ў рэжым павышанай гатоўнасці да надзвычайнай сітуацыі, паведамляе БелТА.


«Міністэрствам аховы здароўя прынята рашэнне аб пераводзе работы шэрагу арганізацый аховы здароўя ў рэжым павышанай гатоўнасці да надзвычайнай сітуацыі. Па ўсёй сістэме праведзена работа па ўзмацненні прыёмных аддзяленняў бальніц і дзяжурна-дыспетчарскіх службаў хуткай медыцынскай дапамогі», — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Арганізаваны сістэмны кантроль за бяспечнай і надзейнай работай арганізацый аховы здароўя, сеткі аптэк, прадпрыемстваў холдынга «Белфармпрам», арганізацый «Белмедтэхніка» і «Медтэхнацэнтр», устаноў адукацыі — чатырох медуніверсітэтаў і 16 медыцынскіх каледжаў.

Вызначаны графікі кругласутачных дзяжурстваў службовых асоб, адказных за ўстойлівае функцыянаванне арганізацый і ўстаноў галіны аховы здароўя.

Забяспечана гатоўнасць да аператыўнага выкарыстання рэзерваў матэрыяльных рэсурсаў для ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, у тым ліку лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю