Страты страхавых кампаній праз маштабныя пратэсты ў Францыі могуць скласці да 1,2 млрд еўраў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на матэрыял газеты Financial Times (FT).
Паводле звестак выдання, шкода ад бясчынства натоўпу ў краіне толькі за адны мінулыя выхадныя перавысіла 700 млн еўраў. Такая вялікая сума, на думку аналітыкаў, адлюстроўвае тое, што вулічныя сутыкненні былі «вельмі інтэнсіўнымі і маштабнымі». Сітуацыя пагаршаецца вялікай інфляцыяй, праз якую страты ад пагромаў усё цяжэй кампенсаваць.
Пратэсты пачаліся ў Францыі ў сярэдзіне верасня, калі на вуліцы ў прыгарадах Парыжа выйшлі старшакласнікі, якія патрабуюць паляпшэння стану школ і павышэння якасці адукацыйнага працэсу. Пазней да іх далучыліся незадаволеныя павышэннем цэн, а акцыі распаўсюдзіліся на іншыя рэгіёны.
Самай масавай стала агульнанацыянальная дэманстрацыя 17 кастрычніка. Па даных МУС Францыі, у ёй удзельнічалі каля 550 тыс. чалавек. Французскія праваахоўнікі прымянялі супраць маніфестантаў слёзатачывы газ, шумавыя гранаты і вадамёты.