Top.Mail.Ru

Стравы на грылі, лаўнж-зона, майстар-класы. Што Белкаапсаюз прадставіць на каравай-фэсце «Бацькава булка»

Што прадставяць арганізацыі спажывецкай кааперацыі на рэспубліканскім каравай-фэсце «Бацькава булка», расказала на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Аксана Скіндэр, паведамляе БелТА.



Па словах Аксаны Скіндэр, арганізацыі спажыўкааперацыі Гродзенскай, Брэсцкай і іншых абласцей штогод прымаюць удзел у каравай-фэсце «Бацькава булка» і прадстаўляюць сваю прадукцыю ў шырокім асартыменце. Будзе арганізавана вялікая выставачная экспазіцыя хлебабулачных вырабаў. Асноўная экспазіцыя прымеркавана да Года беларускай жанчыны. 

На фестывалі будуць працаваць рэстаранныя панадворкі больш чым на 600 пасадачных месцаў. «Гасцей пачастуюць нацыянальнымі беларускімі стравамі, мясам і гароднінай, прыгатаванымі на грылі і адкрытым агні. У паркавай зоне з’явіцца новая лакацыя — лаўнж-зона, дзе будуць прапаноўваць ахаладжальныя напоі», — дадала намеснік старшыні.

Таксама сёлета на фестывалі пакажуць свае магчымасці ўстановы адукацыі спажывецкай кааперацыі — Баранавіцкі тэхналагічны каледж Белкаапсаюза і Магілёўскі гандлёвы каледж — філіял установы адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі». Студэнты прадставяць свае работы і правядуць майстар-класы. «Майстар-класы будуць займальнымі і не пакінуць абыякавымі гасцей фестывалю», — падкрэсліла Аксана Скіндэр.

Як адзначыла намеснік старшыні, мерапрыемства парадуе ўдзельнікаў усіх узростаў — ад дзяцей да пажылых людзей. Для гасцей таксама падрыхтуюць фотазоны. «Каравай-фэст — свята хлеба, а хлеб — сімвал міру, дабра і дабрабыту. Мы з радасцю гатовыя прымаць гасцей, расказваць пра фестываль і здзіўляць», — склала яна.

Каравай-фэст «Бацькава булка» праводзіцца пяты раз. Ідэя фестывалю нарадзілася пасля наведвання Прэзідэнтам Беларусі мясцовай пякарні ў чэрвені 2021 года. Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў смак хлеба, асабліва здобнай пляцёнкі, якая пасля атрымала назву «Бацькава булка».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю