Top.Mail.Ru
159

Стрытбол, паўэрліфтынг і не толькі. У Маскоўскім раёне праходзіць Тыдзень спорту

Серыя майстар-класаў і спаборніцтваў для школьнікаў праходзіць па 27 верасня ў Маскоўскім раёне ў рамках рэспубліканскага Тыдня спорту і здароўя, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



Пачаўся тэматычны тыдзень з урачыстага адкрыцця спартыўна-масавага мерапрыемства «Стартуюць усе» на стадыёне сярэдняй школы № 25. Дзеці дэманстравалі сілу, спрыт і вынослівасць у розных эстафетах. Сапраўдным сюрпрызам для вучняў стала сустрэча з чэмпіёнам свету па цяжкай атлетыцы Паўлам Кулікоўскім. Атлет пажадаў хлопцам і дзяўчатам не пакідаць спорт, а наадварот, з ім моцна пасябраваць, каб фізічная актыўнасць суправаджала маладых людзей усё жыццё.

— На працягу тыдня навучэнцаў усяго раёна чакаюць займальныя спартыўныя сустрэчы. 23 верасня ў 15:00 адбудзецца Дзень адкрытых дзвярэй у нашым фізкультурна-спартыўным цэнтры дзяцей і моладзі, дзе можна запісацца ў гурткі і секцыі, — расказалі ва ўпраўленні па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна. — Пройдуць раённыя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод 5-х і 6-х класаў, паказальныя выступленні па паўэрліфтынгу, майстар-класы па ірландскіх танцах, футболе, баскетболе. Старшакласнікі раёна паспаборнічаюць у стрытболе, валейболе і міні-футболе.

Усяго ў спартыўна-масавых мерапрыемствах паўдзельнічаюць каля дзвюх тысяч навучэнцаў Маскоўскага раёна.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю