Top.Mail.Ru
272

Студэнт ратаваў таварыша па дарозе на экзамен і не паспеў здаць тэсты

18-гадовы Цзян Чжао пэн з кітайскай правінцыі Шаньдун прапусціў уступны экзамен у ВНУ, таму што ратаваў жыццё свайму аднагрупніку, паведамляе Smartpress.



Інцыдэнт адбыўся, калі Цзян з таварышам накіроўваліся на экзамен на таксі. У дарозе аднагрупнік страціў прытомнасць і пачаў задыхацца.

«Спачатку я думаў, што ён проста стаміўся. Але затым ён пачаў біцца ў канвульсіях, люта штурхаць пярэдняе сядзенне, перш чым раптам абмяк. Неўзабаве ён перастаў дыхаць», — расказаў Цзян журналістам. 

Хлопец зрабіў сябру сардэчна-лёгачную рэанімацыю. Таксіст у гэты час праехаў на чырвонае святло шэсць разоў і дабраўся да клінікі за сем хвілін.

Лекары пацвердзілі, што дзякуючы дзеянням Цзяна яго таварыш пазбег пашкоджанняў мозгу. Як паведаміў кіраўнік аддзялення неадкладнай дапамогі, у бальніцы хлопцу праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы на працягу 29 хвілін і зрабілі восем дэфібрыляцый, перш чым удалося аднавіць стабільнае сэрцабіцце.

Пасля перадачы сябра медыкам Цзян паспяшаўся на экзамен, але спазніўся.

«Экзамен можна пераздаць, а вось жыццё — не», — адзначыў ён.

Гісторыя хутка стала віруснай у кітайскіх сацсетках і праз чатыры дні ўлады ўсё ж дазволілі студэнту пераздаць тэставанне з запасным заданнем.

Акрамя таго, Цзян і таксіст Ван Тао атрымалі афіцыйныя падзякі ад мясцовых уладаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю