Top.Mail.Ru
112

Студэнт сталічнага каледжа прадаў дзясяткі фальшывых білетаў на канцэрт у «Мінск-Арэне»

У міліцыю сталіцы пачалі паступаць заявы ад падманутых гледачоў, якія набылі электронныя білеты на канцэрт замежнага артыста, але не змаглі трапіць на шоу ў «Мінск-Арэне» 14 лютага. Аналагічныя скаргі былі зафіксаваныя і ў інтэрнэце, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



Высветлілася, што пацярпелыя купілі білеты з рук у аднаго і таго ж прадаўца. Падчас аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікі па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці затрымалі 17-гадовага навучэнца аднаго з мінскіх каледжаў.


Першапачаткова ён планаваў пайсці на канцэрт з сябрамі і набыў шэсць сапраўдных білетаў. Аднак пазней перадумаў і вырашыў зарабіць. Сапраўдныя білеты ён прадаў праз інтэрнэт, пасля чаго вырабіў копіі, змяніўшы ў іх нумары, рад і месца, а таксама прынізіўшы кошт.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю