Top.Mail.Ru

Студэнт сталічнай ВНУ стаў ахвярай вымагальнікаў пры знаёмстве ў інтэрнэце

У Ленінскае РУУС звярнуўся 20-гадовы студэнт адной са сталічных ВНУ. Малады чалавек стаў ахвярай вымагальніцтва пасля знаёмства ў інтэрнэце, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



Так, пацярпелы на тэматычным сайце пазнаёміўся з дзяўчынай. Праз некалькі гадзін зносіны працягнуліся ў месенджары, дзе па просьбе новай знаёмай заяўнік адправіў ёй сваю фатаграфію. Праз некаторы час яму даслалі гэтую ж выяву, але ўжо ў аголеным выглядзе — фота было апрацаванае ў спецыяльным рэдактары.

Зламыснікі пачалі запалохваць студэнта распаўсюджваннем фэйкавага здымка ў інтэрнэце і запатрабавалі неадкладна перавесці на ўказаны рахунак 450 BYN. Малады чалавек зразумеў, што стаў ахвярай падману, не стаў выконваць патрабаванні вымагальнікаў і звярнуўся ў міліцыю.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю