Top.Mail.Ru

Студэнтка з Наваполацка аддала аферыстам больш за 44 тыс. рублёў бацькоўскіх зберажэнняў

Ашуканцы запалохалі студэнтку з Наваполацка крымінальнай справай, і яна перадала ім усе зберажэнні бацькоў. Пра гэта БелТА паведамілі ў Следчым камітэце.



У пачатку кастрычніка 18-гадовай студэнтцы мінскай ВНУ патэлефанавалі ў месенджары. Суразмоўца прадставіўся аператарам сотавай сувязі і прапанаваў падоўжыць дагавор на сім-карту. Дзяўчына пагадзілася і паведаміла яму адрас электроннай пошты і лічбавы код, які прыйшоў на яе. Адразу пасля гэтага студэнтцы патэлефанавала псеўдаспецыяліст службы бяспекі партала «Е-Паслуга». Суразмоўніца паведаміла, што ў зламыснікаў аказаліся пашпартныя і банкаўскія даныя дзяўчыны, зарэгістраваны рахунак і ад яе імя тэрарыстам пераводзяцца грошы. Студэнтку папярэдзілі, што за гэта ёй пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Наступнымі ў схему падману ўступілі лжэпрадстаўнікі Нацыянальнага банка і КДБ. Яны запатрабавалі сабраць усе бацькоўскія назапашванні і перадаць іх для «дэкларавання». Гэта нібыта павінна было пацвердзіць, што грошы былі заробленыя легальна. Сваёй ахвяры аферысты строга забаранілі расказваць пра «спецаперацыю» і паставілі задачу: кожныя 30 хвілін пісаць справаздачу аб сваіх дзеяннях, а таксама дасылаць скрыншоты перапісак з роднымі і сябрамі.

Адправіўшыся дадому ў Наваполацк, дзяўчына сабрала больш за 44 тыс. рублёў бацькоўскіх зберажэнняў і перадала іх «агенту КДБ». Ёй абяцалі правесці «дэклараванне», а затым вярнуць грошы. Дзяўчына выканала ўсе ўказанні і чакала вяртання сродкаў, аднак «куратары» перасталі выходзіць на сувязь. Толькі тады студэнтка ўсвядоміла, што стала ахвярай махляроў, расказала аб тым, што адбылося бацькам, і звярнулася ў праваахоўныя органы.

Наваполацкім гарадскім аддзелам СК распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 209 (махлярства, учыненае ў буйным памеры) КК.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю