Top.Mail.Ru

Студзень апраўдвае назву. Маразы да мінус 26 градусаў


Другая палова студзеня аказалася дастаткова сонечная, але ўсё ж марозная. На гэтым тыдні самыя вялікія адмоўныя тэмпературы будуць трымацца ў раёне мінус 26 °C, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак надвор’е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая сфарміравана ў халоднай паветранай масе. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Месцамі чакаюцца туман і шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ноччу мінус 20–14 °С, месцамі — да мінус 25 °С. Днём будзе мінус 12–6 °С, месцамі — да 15 °С марозу.

І ў сераду пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўночным усходзе пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Месцамі чакаюцца слабы туман і шэрань, на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы мінус 21–14 °С, пры праясненнях да мінус 26 °С. Удзень будзе ўжо значна мякчэй — мінус 12— 5 °С, месцамі да 15 °С марозу.

У чацвер ноччу ў асобных раёнах па поўначы, днём месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 19–13 °С, пры праясненнях да мінус 24 °С, аднак месцамі па поўначы краіны будзе не так марозна — мінус 12–11 °С. Максімальная тэмпература днём цалкам студзеньская — мінус 12–5 °С, месцамі да мінус 14 °С.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю