Top.Mail.Ru
257

Стваральнікі ШІ сталі чалавекам года па версіі часопіса Time

Часопіс Time назваў чалавекам 2025 года людзей, якія сталі стваральнікамі штучнага інтэлекту. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на сайт выдання.

«2025-ы стаў годам, калі ўвесь патэнцыял штучнага інтэлекту раскрыўся ва ўсёй красе, і стала зразумела, што шляху назад няма. За тое, што яны паклалі пачатак эры думаючых машын, уразілі і занепакоілі чалавецтва, змянілі сучаснасць і перасягнулі ўсе чаканні, „архітэктары ШІ“ прызнаныя часопісам Time чалавекам года», — адзначаецца ў паведамленні.

На вокладцы снежаньскага нумара Time, аформленай у стылі вядомай фатаграфіі "Абед на небаскробе", намаляваны прадпрымальнікі Ілан Маск і Марк Цукерберг, гендырэктары AMD Ліза Су і прыналежнай Google ШІ-кампаніі DeepMind Дэміс Хасабіс, кіраўнік Nvidia Джэнсен Хуанг, OpenAI Сэм Альтман, Anthropic Дарыё Амадэй і заснавальніца ImageNet Фэй-Фэй Лі.

Амерыканскі грамадска-палітычны часопіс Time з 1927 года ў снежаньскім нумары аб’яўляе чалавека адыходзячага года і размяшчае яго фатаграфію на вокладцы. У 2024 годзе чалавекам года па версіі Time стаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю