Намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч правяла сустрэчу з дырэктарам кірунку па медыцыне дзяржкарпарацыі «Расатам» Ксеніяй Тагіравай. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
На сустрэчы абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў рэалізацыі праекта па стварэнні Цэнтра ядзернай медыцыны на базе РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава. Праект прапрацоўваецца ў рамках Комплекснай праграмы беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў сферы атамных неэнергетычных і неатамных праектаў.
Адзначана важнасць укаранення сучасных медыцынскіх тэхналогій. Пашырэнне магчымасцяў для лячэння пацыентаў з анкалагічнымі захворваннямі і прымяненне новых радыефармацэўтычных прэпаратаў дазволяць павысіць эфектыўнасць дыягностыкі і лячэння злаякасных новаўтварэнняў.