Top.Mail.Ru
297

Стварэнне новай брыгады сіл спецаперацый войска пачалося на поўдні Беларусі

Беларусь пачала фарміраваць новую брыгаду сіл спецаперацый арміі, яна будзе базіравацца ў Гомельскай вобласці, паведаміў камандуючы сіламі спецыяльных аперацый узброеных сіл рэспублікі Вадзім Дзенісенка.


Ён растлумачыў, што гэтае рашэнне было прынята для ўзмацнення паўднёвага ўчастка граніцы. 

«На сённяшні дзень гэта самы неспакойны напрамак, які падтрымлівае нас усіх у тонусе. Таму было прынята рашэнне аб стварэнні там асобнай дэсантна-штурмавой брыгады», — сказаў Дзенісенка.

  • Ён таксама паведаміў, што яе фармираванне ўжо пачалося. У прыватнасці, сфарміраваны адзін з батальёнаў.

«Да канца гэтага года ён ужо будзе як баявая адзінка», — дадаў камандуючы.

Гаворачы аб плануемым месцазнаходжанні новай брыгады, Дзенісенка ўдакладніў, што гэта будзе Гомельская вобласць, 37-я асобная дэсантна-штурмавая гвардзейская брыгада.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю