Top.Mail.Ru

Стыпендыі Пасла Кітая ў Беларусі — лепшым з тых, хто паспяхова вывучае кітайскую мову


— Мова — лепшы ключ да разумення краіны. Выбар вывучэння кітайскай мовы — вельмі разумны выбар. Той, хто авалодае мовай, адкрые для сябе акно прамога дыялогу з 1,4 мільярда кітайцаў, здолее зразумець канцэпцыю развіцця Кітая і авалодаць важным інструментам, каб удзельнічаць у абменах і супрацоўніцтве, адкрываць для сябе шырокі шлях у будучыню.

Такую думку выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэнчуань на ўрачыстай цырымоніі ўручэння стыпендыі лепшым беларускім школьнікам і студэнтам, якія вывучаюць кітайскую мову. «Стыпендыю Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі» пасольства Кітая заснавала ў 2016 годзе. З таго часу яна была прысуджана 376 таленавітым беларускім вучням.


Намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кадлубай падкрэсліў, што цікавасць да кітайскай мовы ўзрастае на фоне сумесных інвестпраектаў і попыту на спецыялістаў, якія валодаюць гэтай мовай. Цяпер яе вывучаюць каля 6 тысяч навучэнцаў беларускіх устаноў сярэдняй і вышэйшай адукацыі, вялікая ўвага ўдзяляецца забеспячэнню гэтых устаноў кадрамі педагогаў. 



У час уручэння стыпендый у зале пасольства Кітая прысутнічалі кіраўнікі дыпламатычнай місіі, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Беларусі, выкладчыкі і кіраўнікі ўстаноў адукацыі, бацькі школьнікаў і студэнтаў узнагароджаных за поспехі. Таксама адзначаны былі лепшыя выкладчыкі кітайскай мовы.


Музычныя і вакальныя віншаванні ўзнагароджаным падрыхтавалі кітайскія юнакі і дзяўчаты.


Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю