Навуковыя даследаванні і распрацоўкі стыпендыятаў праводзяцца па актуальных і запатрабаваных тэмах у галіне тэхнічных, хімічных, матэматычных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых, эканамічных навук, лічбавых тэхналогій, літаратуры, адукацыі і навук аб Зямлі.
Вынікі іх работ укаранёны ў навучальны працэс і галіны эканомікі, прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, апублікаваныя ў навуковых выданнях.
Прыняцце распараджэння прэзідэнта накіравана на стымуляванне навуковай дзейнасці аспірантаў, прыцягненне ў навуку адоранай моладзі, развіццё айчынных навуковых школ.