Top.Mail.Ru

Субота прынясе прахалоду: сіноптыкі абяцаюць дажджы і моцны вецер 4 ліпеня

У Беларусі 4 ліпеня ўначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённы час месцамі прагрымяць навальніцы. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты, месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў цяпла. Днём будзе 17-23 градусы вышэй за нуль.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю