Top.Mail.Ru

Субсідыі ад дзяржавы на арганізацыю сваёй справы вырастуць у Беларусі

У Беларусі ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму памеры субсідый ад дзяржавы на арганізацыю сваёй справы вырастуць з 1 лістапада. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.



У горадзе памер субсідыі складзе 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (БПМ), або 5892,7 рубля. У малых гарадах і раёнах з высокай напружанасцю на рынку працы, а таксама ў сельскіх населеных пунктах памер субсідыі складзе 15 БМП (8035,5 рубля). Пры арганізацыі беспрацоўнымі прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з укараненнем вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак, субсідыя складзе 10 714 рублёў (20 БПМ). Усе памеры субсідый актуальныя па 31 студзеня 2027 года. 

Каб прэтэндаваць на атрыманне субсідыі на арганізацыю сваёй справы, неабходна быць зарэгістраваным як беспрацоўны ў службе занятасці насельніцтва, быць старэйшым за 18 гадоў, напісаць заяву ў службу занятасці і даць бізнес-план (спецыялісты могуць дапамагчы альбо накіраваць на навучанне асновам прадпрымальніцкай дзейнасці).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю