Top.Mail.Ru
254

Сучасныя метады экспертызы дазволілі раскрыць злачынства 25-гадовай даўніны

Калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда вынесла абвінаваўчы прысуд у дачыненні да двух магіляўчан за забойства, згвалтаванне і разбой, учыненыя 25 гадоў таму.


— У чэрвені 2000 года ў Магілёве быў знойдзены труп дзяўчыны з прыкметамі згвалтавання і гвалтоўнай смерці, — расказала падрабязнасці афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская.— Доўгі час крымінальная справа заставалася нераскрытай, пакуль у 2024 годзе не ўдалося ўстанавіць датычных да злачынства двух жыхароў Магілёва. Гэта адбылося дзякуючы сучасным метадам генетычнага даследавання. Вынікі праведзеных судовых біялагічных і генетычных экспертыз дазволілі ўстанавіць асобу аднаго з мужчын.

Абвінавачаным прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 25 гадоў з адбываннем першых пяці гадоў у турме і 20 гадоў у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Прыгавор яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва упраўлення ДКСЭ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю