Top.Mail.Ru

Суднабудаўнічая прамысловасць Кітая захоўвае сусветнае лідарства

Суднабудаўнічая прамысловасць Кітая 16-ы год запар захоўвае сваё лідарства на міжнародным рынку па трох асноўных паказчыках. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае «Сіньхуа».


Згодна са статыстыкай ведамства, летась у Кітаі было завершана будаўніцтва суднаў агульным танажом 53,69 млн дэдвейт-тон, што на 11,4 працэнта больш, чым у папярэднім годзе. Гэта больш за палову (56,1 працэнта) ад агульнасусветнага аб’ёму.

Між тым, у мінулым годзе аб’ём новых заказаў у суднабудаўнічай галіне краіны дасягнуў 107,8 млн дэдвейт-тон, што складае 69 працэнтаў ад усіх новых заказаў у свеце. Па стане на канец снежня мінулага года аб’ём выкананых заказаў у гэтым сектары краіны склаў 274,4 млн дэдвейт-тон, павялічыўшыся на 31,5 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам. Гэты паказчык склаў 66,8 працэнта ад агульнай долі глабальнага рынку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю