Па версіі следства, абвінавачаны са студзеня 2025 па студзень 2026 года атрымаў хабары ў доларах ЗША ў агульнай суме не менш за 314,8 тысяч рублёў (каля сямі тысяч базавых велічынь) за садзейнічанне ў арганізацыі паставак прадукцыі. Мужчына, працуючы на пасадзе намесніка дырэктара, выкарыстаў службовыя паўнамоцтвы для атрымання матэрыяльных каштоўнасцяў за заключэнне дагавораў і павелічэнне аб’ёмаў паставак у адрас зацікаўленай камерцыйнай арганізацыі.
Суд прызнаў яго вінаватым у атрыманні асабліва буйнога хабару і прысудзіў да сямі гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, штрафу ў памеры 15 750 рублёў і пазбаўлення права займаць кіруючыя пасады на працягу пяці гадоў.
Таксама канфіскаваныя грошы (каля $ 90,5 тыс.) і маёмасць, набытая за атрыманыя хабары. Прысуд яшчэ не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.