«У 2025 годзе ў месячны тэрмін праведзена 99,99 працэнта экспертыз. Колькасць экспертыз, на правядзенне якіх спатрэбілася больш за 30 дзён, у параўнанні з папярэднім годам зменшылася са 170 да 27. Выкананне экспертыз у тэрмін, які перавышае месяц, абумоўлена, як правіла, іх складанасцю і шматаб’ектнасцю», — сказаў Аляксей Волкаў.
Паводле яго слоў, ад аператыўнасці і якасці работы судовых экспертаў залежыць тое, наколькі эфектыўна праваахоўныя органы Беларусі змогуць вырашаць задачы, якія стаяць перад імі, у тым ліку па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі краіны. Таму пытанні якасці і аператыўнасці знаходзяцца на асаблівым кантролі.
У мінулым годзе ДКСЭ праведзена больш як 210 тыс. экспертыз. Аднак гэта не ў поўнай меры адлюстроўвае вынікі работы экспертаў, заўважыў старшыня Аляксей Волкаў. Ён растлумачыў, што з агульнай колькасці праведзеных экспертыз больш як 4 тыс. былі комплекснымі. Кожная з іх у статыстыцы ўлічваецца як адна, але фактычна эксперты розных спецыяльнасцей дадаткова правялі яшчэ больш як 4,3 тыс. экспертыз.
Найбольшая колькасць экспертыз выканана для падраздзяленняў Следчага камітэта і органаў унутраных спраў.