Top.Mail.Ru
120

Сума біржавых здзелак з індыйскімі рэзідэнтамі летась вырасла ў тры разы

Беларусь і Індыя пазначылі пункты росту ў сферы біржавога гандлю, паведамілі на Беларускай універсальнай таварнай біржы. 




Ключавымі кірункамі стануць пастаўкі прадукцыі сельскай гаспадаркі, дрэваапрацоўкі і хімічнай прамысловасці.

Для балансу інтарэсаў бакоў і ўстойлівых патокаў тавараў аднолькавая ўвага будзе надавацца экспарту і імпарту.

Такія прыярытэты вызначаныя па выніках візіту на БУТБ індыйскай бізнес-місіі, арганізаванага пры садзейнічанні Мінскага аддзялення БелГПП з удзелам Генконсула Беларусі ў Мумбаі Аляксандра Мацукова.

Дарэчы, на БУТБ акрэдытаваныя 14 рэзідэнтаў Індыі. У 2025 годзе сума біржавых здзелак з іх удзелам склала каля 5 мільёнаў долараў, што ў тры разы больш за аб’ём 2024-га.

Істотны ўклад у рост біржавога тавараабароту ўнесла рэалізацыя тэкстыльнай сыравіны і матэрыялаў. У прыватнасці, у Індыю пастаўлялася катанізаванае льняное валакно, у Беларусь — чыстабаваўняны і поліэфірны топс.

Пашырыць наменклатуру плануецца пастаўкамі ў Беларусь прадуктаў харчавання (рыс, арэхі, чай, кава, сухафрукты), а ў Індыю — кармавых дабавак.



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю