Удзельнікі падвядуць вынікі выканання Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2024-2026 гады і падпішуць новую — на 2027-2029 гады. Па выніках пасяджэння таксама будуць прыняты Пастанова калегій і План кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на 2027 год.
На палях пасяджэння кіраўнікі двух ведамстваў правядуць двухбаковыя сустрэчы ў розных фарматах. Акрамя таго, запланаваны мемарыяльна-культурныя мерапрыемствы.