Top.Mail.Ru
185

Сумесныя праекты ў энергетыцы, прамысловасці і АПК абмеркавалі кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі

Сумесныя праекты ў галіне энергетыкі, прамысловасці і АПК абмеркавалі Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын і старшыня Урада Расійскай Федэрацыі Міхаіл Мішусцін у час тэлефоннай размовы, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


Так, Аляксандр Турчын і Міхаіл Мішусцін абмеркавалі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, размова ішла і аб сумесных праектах у галіне энергетыкі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі.

Кіраўнікі ўрадаў пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым умацаванні стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі. У чарговы раз пастаўлены акцэнт на важнасць паглыблення інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю