Top.Mail.Ru
115

Супрацьдзеянне пагрозам пагранічнай бяспекі абмеркавалі прадстаўнікі краін СНД у Таджыкістане

Супрацьдзеянне пагрозам на знешніх граніцах у Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне стала галоўнай тэмай дзявятай рэгіянальнай нарады кіраўнікоў пагранічных ведамстваў дзяржаў — удзельніц СНД, якая адбылася 8 красавіка ў Таджыкістане. Аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.



У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Дэлегацыю Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі ўзначаліў кіраўнік ведамства Канстанцін Моластаў.

Удзельнікі абмеркавалі вынікі рэалізацыі пратакола папярэдняй рэгіянальнай нарады і пытанні арганізацыі сумеснага супрацьдзеяння пагрозам пагранічнай бяспекі. Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі генерал-маёр Канстанцін Моластаў выступіў перад калегамі на тэму «Аб супрацьдзеянні пагрозам пагранічнай бяспекі на беларускім участку знешніх граніц дзяржаў — удзельніц СНД».

Як было адзначана падчас нарады, захаваюцца такія пагрозы, як тэрарызм, экстрэмізм і наркатрафік у краіны СНД. У сувязі з гэтым падкрэслена значнасць Праграмы супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД па ўмацаванні пагранічнай бяспекі на знешніх граніцах на 2026—2030 гады. Гэты дакумент стане механізмам рэалізацыі ўзгодненай пагранічнай палітыкі.

У завяршэнне сустрэчы ўдзельнікі разгледзелі комплекс мер па падтрыманні стабільнай абстаноўкі на знешніх граніцах СНД, а таксама актуалізавалі пытанні абмену інфармацыяй. Было прынята рашэнне аб узаемадзеянні пагранічных і іншых ведамстваў пры ўзнікненні крызісных сітуацый. Акрамя таго, у Савет камандуючых пагранічнымі войскамі ўнесена прапанова аб правядзенні сумесных вучэнняў.

Акрамя таго, удзельнікі нарады прызналі станоўчай практыку ўключэння ў парадак дня рабочых сустрэч спецыялістаў (прадстаўнікоў) пагранічных ведамстваў па розных кірунках дзейнасці і міжнародных навуковых форумаў пытанняў, звязаных з абменам практычным вопытам па прэвентыўным супрацьдзеянні сучасным выклікам і пагрозам пагранічнай бяспекі.

Па выніках нарады выпрацаваны комплекс практычных мер па падтрыманні стабільнай абстаноўкі на знешніх рубяжах Садружнасці.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота ДПК


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю