Вядучы спецыяліст Цэнтра па сувязях з грамадскасцю ГрДУ імя Янкі Купалы Арсеній Сідаркевіч:
— Вядома, я глядзеў пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Кіраўнік дзяржавы спыняўся на вельмі важных аспектах. Мне як прадстаўніку моладзі і маладому спецыялісту асабліва адгукнуўся тэзіс «Моцныя рэгіёны — моцная краіна». Прэзідэнт заклікаў беларусаў не імкнуцца толькі ў сталіцу, а заставацца ў сваіх рэгіёнах і ствараць праекты для іх развіцця. Ён зазначыў, што чалавечы фактар адыгрывае ключавую ролю ў гэтым працэсе, і ад кожнага беларуса залежыць будучыня краіны. Я сам родам з раённага цэнтра і кожны год адзначаю, наколькі мая малая Радзіма змяняецца. Хочацца адзначыць, што Аляксандр Рыгоравіч адразу ж схіліў да сябе. Ён гаворыць прама і падтрымлівае важнасць адкрытага дыялога з народам. Яго зварот, як заўсёды, быў адкрытым і сумленным. І нават такія няпростыя тэмы, як эканоміка, ён умее данесці да кожнага. Натуральна, нельга адмаўляць значнасць Усебеларускага народнага сходу як органа, які прымае найважнейшыя рашэнні. Гэта сімвал адзінства беларускай нацыі, а таксама сімвал дэмакратыі.
Аляксандр Рыгоравіч адзначыў, што час выбраў нас. Цяпер сапраўды час канкрэтных спраў і рашэнняў. Год добраўпарадкавання і пяцігодка якасці паказалі, што гэта не пустыя словы. За апошнія гады было столькі ўсяго зроблена, што за раз і не пералічыш. І што самае важнае, кожны беларус разумее, што толькі ад яго залежыць, у якой дзяржаве ён і яго сям’я будуць жыць. Вядома, мы разумеем, што другі дзень таксама не менш важны. Будзе разглядацца Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 5 гадоў. Упэўнены, што яна будзе прынята, бо над ёй старанна працавала вялікая колькасць людзей, прафесіяналаў сваёй справы. Усе сем прыярытэтаў — гэта слупы, на якіх будуецца дзяржаўны ўклад, і мяне як работніка адукацыі асабліва хвалюе гэтая сфера. Буду з вялікай цікавасцю сачыць за развіццём падзей і працаваць на карысць любімай Беларусі.
Вераніка Казлоўская