Top.Mail.Ru
194

Супрацоўнікі МАРГ прадухілілі рэалізацыю забароненых касметычных сродкаў

Супрацоўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прадухілілі рэалізацыю больш за 240 забароненых касметычных сродкаў гандлёвай маркі Nivea, паведамілі БелТА ў прэс-службе МАРГ.



Парушэнні ўстаноўлены ў 17 суб’ектаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць на Цэнтральным рынку Гродзенскага аблспажыўтаварыства, Гомельскім Цэнтральным рынку, рынках «Давыдаўскі», «Прудкоўскі» (Гомель), адкрытым рынку ГЦ «Экспабел», рынку «Новы Лебядзіны» (Мінскі раён).

Суб’ектам выдадзены патрабаванні аб забароне рэалізацыі забароненай прадукцыі і прадпісанні аб забароне рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці.

На адкрытым рынку ГЦ «Экспабел» таксама выяўлена прапанова да рэалізацыі індывідуальным прадпрымальнікам шакаладу Toblerone, Happy Hippo і Chaleau без інфармацыі, абавязковай для спажыўца (уся інфармацыя на тавары пададзена на замежнай мове), у дачыненні да якога пастановай Савета Міністраў № 700 устаноўлены шэраг абмежаванняў. ІП выдадзена рэкамендацыя для ліквідацыі парушэнняў.

Адпаведныя матэрыялы накіраваны ў ІМПЗ па месцы пастаноўкі суб’ектаў на ўлік, ДМК і адміністрацыям рынкаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю