Top.Mail.Ru

Супрацоўнікі МУС правялі суботнік у Заслаўі

У суботніку прынялі ўдзел начальнік упраўлення ідэалагічнай працы МУС Антон Санкевіч і намеснік начальніка УУС Міншчыны Міхаіл Акуліч. Добраўпарадкаваць тэрыторыю таксама прыбылі супрацоўнікі цэнтральнага апарата міністэрства, абласнога УУС, мясцовага аддзела міліцыі Мінскага РУУС, курсанты Акадэміі і Цэнтра падрыхтоўкі кадраў МУС, ліцэісты і выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў.


Працоўны дэсант прадуктыўна папрацаваў у гарадскім парку. Сумеснымі намаганнямі правялі валку дрэў, пакалолі іх на дровы, высеклі хмызнякі і вывезлі смецце. За некалькі гадзін адно з галоўных месцаў адпачынку прыкметна змянілася.«Гэты дзень пачаўся ў Хатыні, дзе кіраўніцтва МУС, асабовы склад і маладое пакаленне ўсклалі кветкі да манумента і Вечнага агню, — звярнуў увагу начальнік упраўлення ідэалагічнай працы МУС Антон САНКЕВІЧ. — Пад мірным небам беларусы жывуць ужо 80 гадоў. І цяпер галоўная задача — каб кожны на сваім участку рабіў працу якасна і сумленна, тады наша краіна будзе яшчэ прыгажэйшай. Вельмі сімвалічна, што ў рамках аб’яўленага кіраўніком дзяржавы Года добраўпарадкавання, па даручэнні міністра ўнутраных спраў сёння больш як 250 патрыётаў добра папрацавалі ў гістарычным горадзе на ўсеагульную карысць. Падобныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны».

На акультураным месцы плануецца пабудаваць маладзёжны парк, што стане падарункам для жыхароў і гасцей горада да яго 1040-годдзя і фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2025».

Пасля актыўнай працы ўдзельнікі з задавальненнем пачаставаліся кашай і сагрэліся гарачым чаем, якія прыгатавалі кухары палявой кухні вайсковай часці 3310.

Фота прэс-службы МУС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю