Top.Mail.Ru

Супрацоўніцтва М'янмы і Гродзенскай вобласці абмяркуюць падчас наведвання рэгіёна Мін Аун Хлайнам

Прэзідэнт М’янмы Мін Аун Хлайн прыбыў у Гродна, перадае БелТА.

У Гродзенскім аэрапорце Прэзідэнта М’янмы сустрэў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў. Высокаму госцю каля трапа самалёта паднеслі традыцыйны каравай. Мэта наведвання Гродна — наладжванне супрацоўніцтва з рэгіёнам. 

Афіцыйны візіт Мін Аун Хлайна ў Беларусь з’яўляецца пацвярджэннем актыўнай работы, якую праводзіць дзяржава па развіцці адносін як непасрэдна з М’янмай, так і з краінамі рэгіёна Паўднёва-Усходняй Азіі ў цэлым.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю