Ці ёсць нейкія супрацьпаказанні да правядзення пластычных аперацый? І ў якім узросце іх рабіць ужо нельга? Пра гэта расказаў пластычны хірург дацэнт, кандыдат медыцынскіх навук Алег Яцкевіч, паведамляе БелТА.
— Як і правядзенне любой аперацыі — гэта станы, якія не дазваляюць ажыццявіць хірургічнае ўмяшанне. Эстэтычная хірургія — гэта хірургія здаровых людзей, мы нічога не лечым, проста робім нешта крыху лепш для пацыента або пацыенткі, каб станоўча паўплываць на іх самаацэнку. Людзі такое заўсёды робяць толькі для сябе, не для некага. І дай бог, каб гэтыя маніпуляцыі нейкім чынам дапамагалі паляпшаць якасць жыцця.
— Ці ёсць абмежаванні па ўзросце?
— Заканадаўча сякія-такія ёсць, але ў асноўным — пакуль гэты аб’ём умяшання дазваляе здароўе. Як правіла, пасля 72-74 гадоў анестэзіёлагі ўжо не хочуць браць, таму што ёсць некаторыя асноўныя захворванні і не заўсёды магчыма з мінімальнай рызыкай правесці менавіта наркоз, каб атрымаць найменшую колькасць ускладненняў. Іх у прынцыпе нельга дапускаць, гэта эстэтычная хірургія — мы павінны зрабіць так, каб стала лепш, і не пагоршыць здароўе чалавеку. Таму часам даводзіцца адмаўляць ці пераносіць аперацыі. І ў маладых, і ва ўзроставых — ва ўсіх магчымы нейкія паталогіі.