Top.Mail.Ru

Сусветная федэрацыя каратэ зняла абмежаванні з беларусаў

Сусветная федэрацыя каратэ (WKF) прыняла рашэнне аб зняцці ўсіх абмежаванняў з беларускіх спартсменаў. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства спорту.


Цяпер прадстаўнікі Беларусі ва ўсіх узроставых катэгорыях змогуць выступаць на афіцыйных спаборніцтвах пад эгідай WKF з нацыянальнай сімволікай.

Раней у маі аб аднаўленні ў правах нашых спартсменаў аб’явілі міжнародныя федэрацыі гімнастыкі, пяцібор’я, бокса, валейбола, барацьбы, коннага спорту, танцавальнага спорту, більярда, вадналыжнага спорту, муай-тай і стральбы з лука.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю