Top.Mail.Ru
211

Сусветная федэрацыя тхэквандо дапусціла беларусаў да турніраў з нацыянальным сцягам

Сусветная федэрацыя тхэквандо (World Taekwondo) зняла абмежаванні з беларускіх і расійскіх спартсменаў, паведамляе БелТА.


На Савеце World Taekwondo ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах было прынята рашэнне дазволіць беларускім і расійскім юніёрам і дарослым атлетам спаборнічаць на турнірах пад эгідай арганізацыі пад сцягамі сваіх краін. Міжнародныя спаборніцтвы World Taekwondo зноў могуць праводзіцца ў Беларусі, Расіі права прымаць старты пакуль не вернута.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю