У Пекіне праходзіць Сусветная выстава агратэхналогій і інавацый 2025 года, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У мерапрыемстве бяруць удзел амаль 800 вучоных і прадпрымальнікаў з больш як 90 краін і рэгіёнаў свету. Асноўнымі тэмамі сёлетняй выставы сталі супрацоўніцтва па лініі Поўдзень—Поўдзень, сельская гаспадарка з кантраляваным асяроддзем, кантраляваныя тэхналогіі і разумнае вырошчванне. У рамках мерапрыемства ўдзельнікі абмяркуюць стварэнне ўстойлівай сістэмы харчовага забеспячэння, а таксама выклікі і шляхі развіцця аграхарчовай галіны.