Top.Mail.Ru

Сусветны жаночы хакейны матч прайшоў у Мінску

Беларускія дзяўчаты могуць усё. Яны здольныя нават на тое, што раней лічылася прэрагатывай сапраўдных мужчын. Маецца на ўвазе хакей. Жаночы хакей у нашай краіне набірае абароты з неверагоднай хуткасцю. І гэта вельмі красамоўна пацвердзіў Сусветны жаночы хакейны матч, які прайшоў у «Мінск-арэне».


Падзея для Беларусі не новая, але сёлета асаблівая. І на гэта ёсць некалькі прычын. Першая — месца правядзення. Да гэтага матч тройчы праходзіў у Гродна. «Мінск-арэна», галоўная хакейная арэна краіны, прыняла яго ўпершыню. Другая — рэкордная колькасць удзельніц. На лёд выйшлі 234 хакеісткі з 45 населеных пунктаў Беларусі і Расіі. «Мне падабаецца, што, калі мы толькі пачыналі, удзельнічалі ўсяго каля 60 дзяўчынак, і гэта былі абсалютна ўсе, хто на той момант займаўся жаночым хакеем у Беларусі», — адзначыла Яўгенія Нікіціна, начальнік упраўлення сувязей з грамадскасцю федэрацыі хакея Беларусі ў студыі Global Girls’ Game. Трэцяя прычына — новы фармат. Арганізатары ўклалі душу і арганізавалі сапраўдны марафон жаночага хакея: 6 гадзін і 8 матчаў. Каманды правялі чатыры паядынкі ў фарматах 3×3, два — 4×4 і два — 5×5. У суме вынікаў і вызначыўся пераможцам. З вынікам 29:26 перамагла каманда «Белых». 

Яшчэ адна важкая прычына, па якой Сусветны жаночы матч можна смела лічыць унікальнай падзеяй — зорны і зусім незвычайны трэнерскі штаб. З «Белымі» працавалі тэлевядучая і спартыўны журналіст Крысціна Камыш, экс-форвард нацыянальнай зборнай Беларусі Арцём Дзямкоў, спявачка і фіналістка шоў X-FACTOR Насця Нямірка, абаронцы нацыянальнай зборнай Беларусі і мінскага «Дынама» Крысціян Хенкель. «Сініх» перад выхадам настройвалі нападаючы нацыянальнай зборнай Беларусі і мінскага «Дынама» Віталь Пінчук, экс-форвард нацыянальнай зборнай Беларусі і трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Кулакоў, спявачка і фіналістка шоу FACTOR.BY Алена Тоўсцік, тэлевядучая «Беларусь 5» Кацярына Грэчная.

Засталося і месца для творчасці. Юныя хакеісткі вучыліся рабіць «космас у бутэльцы» і спрабавалі сябе ў маляванні. 

«У першую чаргу гэта свята для дзяўчынак. Натуральна, што ўсё праходзіць у сяброўскай атмасферы, аднак шмат дзяўчынак тут зараджаны на барацьбу, для іх важна не толькі прымаць удзел, але і паказаць нейкі вынік. Гэта значыць яны мэтанакіраваныя. Спадзяюся, што ў жаночага хакея ёсць будучыня, мы ў гэта верым», — адзначыў Арцём Васільеў, намеснік старшыні Федэрацыі хакея Беларусі, яго словы прыводзіць прэс-служба ФХБ. 

Але жаночы хакей у нашай краіне — гэта ўжо не толькі свята, але і сапраўдны спорт. У Беларусі ёсць свая нацыянальная жаночая зборная па хакеі. У кастрычніку 2023 года Федэрацыя хакея Беларусі анансавала старт першага жаночага чэмпіянату Беларусі. Прыгожа і ўпэўнена дзяўчаты пакараюць лёд і сэрцы аматараў. 

Фота ФХБ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю