Top.Mail.Ru
177

Сутыкненне адбылося пры абгоне. У МУС расказалі падрабязнасці смяротнага ДТЗ у Слонімскім раёне

У МУС раскрылі падрабязнасці ДТЗ з трыма загінулымі ў Слонімскім раёне, паведаміла БелТА. 


Паводле папярэдняй інфармацыі, 22-гадовы кіроўца Audi пры выкананні абгону сутыкнуўся з легкавіком Volkswagen, які рухаўся ў спадарожным напрамку. Пасля гэтага абодва транспартныя сродкі з’ехалі ў левы кювет.

Загінулі кіроўца Audi і два яго пасажыры: 27-гадовы мужчына і 20-гадовая дзяўчына, а таксама 57-гадовая жанчына з Volkswagen. 26-гадовы кіроўца апошняга і яго 22-гадовы пасажыр шпіталізаваны.

У ДАІ нагадалі, што ў зімовы перыяд рэкамендуецца прытрымлівацца стрыманага стылю кіравання. Неабходна выбіраць бяспечную хуткасць, трымаць дыстанцыю і выконваць бакавы інтэрвал, пазбягаць непатрэбных манеўраў. Усе прысутныя ў салоне аўто павінны быць прышпіленыя рамянямі бяспекі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю