«У гэтым годзе мы пастараліся зрабіць свята, нешта прыўнесці новае. Кожны населены пункт, які прымае Дзень беларускага пісьменства, імкнецца нешта прыўнесці. Тут падключыліся і рэспубліка, і вобласці, усе рэгіёны. Сапраўды атрымалася свята нашай беларускай культуры,» нашай айчыны мовы", нашай літаратуры«, — сказала Наталля Пяткевіч.
Адказваючы на пытанні журналістаў, намеснік прэм’ер-міністра заўважыла, што беларусаў вельмі часта папракаюць (робяць гэта тыя, хто не любіць Беларусь) у тым, што мала ўвагі надаюць мове. «Насамрэч важна не гаварыць, а рабіць. Вельмі вялікі здабытак нашай рэспублікі тое, што ў нас ёсць свабода выбару. Мы можам размаўляць на расійскай мове, мы можам размаўляць на беларускай. І нават беларуская, нягледзячы на тое што наша краіна кампактная, мае дыялекты», — сказала яна.
Фота Ліваветы ГОЛАД.