З 26 па 29 мая 2026 года Мінск стане цэнтрам прыцягнення для вядучых спецыялістаў, наватараў і лідараў ІТ-галіны. У гэтыя дні пройдуць адразу два знакавыя мерапрыемствы: 31-я Міжнародная спецыялізаваная выстава «ТІБО-2026» і Форум высокіх тэхналогій і лічбавай інфраструктуры HTDI.
Сёлета цэнтральнай тэмай форуму стане штучны інтэлект як галоўны рухавік тэхналагічнага прагрэсу. Эксперты абмяркуюць ролю ШІ ў трансфармацыі дзяржаўнага кіравання, бізнесу, эканомікі і грамадства.