Top.Mail.Ru
147

«Светач» запрашае ў віртуальнае падарожжа

Кнігарня «Светач» ААТ «Белкніга», якая знаходзіцца ў Мінску па адрасе: праспект Пераможцаў, 11, заўжды знаёміць пакупнікоў кнігі з навінкамі дзяржаўных выдавецтваў: Выдавецкага дома «Звязда», выдавецтваў «Мастацкая літаратура», «Беларусь». 


Вось і 20 студзеня, а 14-й гадзіне, «Светач» запрашае на сустрэчу з аўтарам многіх кніг, якія, дарэчы, пабачылі свет і ў «Звяздзе», і ў «Мастацкай літаратуры», і ў «Беларусі», доктарам педагагічных навук, прафесарам Аляксандрам Міхайлавічам Радзьковым. Дасведчаны ў многіх пытаннях грамадскага, сацыяльнага жыцця, вучоны і публіцыст падзеліцца сваімі развагамі, раскажа пра новую кнігу — «Города», якая пабачыла свет у канцы мінулага года. У гэтым выданні сабраны нарысы Аляксандра Радзькова, звязаныя з гарадамі, дзе ён пабываў, якія запалі яму ў сэрца, сталі часткай яго біяграфіі.
Чытач, адкрываючы «Города», зможа ажыццявіць віртуальнае падарожжа ў Магілёў і Віцебск, Баранавічы і Лунінец, Пінск і Быхаў, у іншыя мясціны нашай Айчыны, а таксама ў іншыя краіны свету. 
На прэзентацыі ў «Светачы» Аляксандр Міхайлавіч абяцае распавесці і пра работу над раней выдадзенымі кнігамі: «Мой физмат», «Ректоры», «О математике и математиках»... 
Да сустрэчы з цікавым, дасведчаным аўтарам і яго новымі кнігамі!

Мікола Берлеж 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю