Мінчанка ледзь не перавяла тэлефонным махлярам $2 тыс. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, перадае БелТА.
У міліцыю звярнулася 38-гадовая жыхарка сталіцы, якая ледзь не стала ахвярай аферыстаў. На мабільны тэлефон жанчыне пазваніў нібыта супрацоўнік «Белпошты». Ён паведаміў, што на яе імя прыйшла пасылка. Каб атрымаць пакет, мінчанка павінна прадыктаваць код з СМС, што яна і зрабіла. Далей у месенджары ёй патэлефанаваў ілжэахоўнік і паведаміў, што раней жанчына мела зносіны з ашуканцамі, яе данымі скарысталіся і яна нібыта можа стаць фігурантам крымінальнай справы. Каб пазбегнуць адказнасці, неабходна «задэклараваць» усе наяўныя дома грошы шляхам пераводу іх на спецыяльны рахунак.
Мінчанка спалохалася, узяла з дому $2 тыс. і накіравалася ў банк. Аднак па дарозе яна стала сумнявацца ў праўдзівасці слоў тых, хто тэлефанаваў, і звярнулася ў міліцыю.
Заведзена крымінальная справа за махлярства.