Top.Mail.Ru
254

«Свята лялькі» правядуць у Круглым з разнастайнымі намінацыямі і яркімі прэзентацыямі

У круглым 23 жніўня пройдзе Х рэгіянальнае свята-конкурс «Свята Лялькі», які па традыцыі збярэ майстроў народных промыслаў і рамёстваў, паведамляе БелТА.



Арганізатары падрыхтавалі насычаную і цікавую праграму. Будуць прадстаўлены традыцыйныя гульнявыя лялькі, лялькі-абярэгі, сучасныя лялькі, выкананыя ў самых розных і незвычайных тэхніках — усе яны прымуць удзел у конкурснай праграме мерапрыемства. Адным з самых яркіх элементаў стануць прэзентацыі канкурсантамі сваіх работ, бо яны будуць выкарыстоўваць інсцэніроўкі, песні, вершы, быліны, тэатралізаваныя пастаноўкі.

Для захавання і папулярызацыі беларускай песні на свяце-конкурсе ў намінацыі «Песні над Друццю» свае выступленні прадставяць калектывы народнай творчасці і індывідуальныя выканаўцы. Яшчэ адна намінацыя — «Літаратурная выстава». Тут удзельнікамі стануць установы цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм.

У свяце прымуць удзел канкурсанты з Круглага і Круглянскага раёна, а таксама Дрыбінскага, Чавускага, Шклоўскага, Магілёўскага, Быхаўскага, Бялыніцкага, Слаўгарадскага раёнаў Магілёўскай вобласці, Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.

На працягу ўсяго свята для гасцей і ўдзельнікаў будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі грамадскіх аб’яднанняў, раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, Круглянскай цэнтральнай раённай бальніцы і Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Свята-Траецкага праваслаўнага храма.

Пачатак свята ў 10.00.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю