Top.Mail.Ru
193

Свята сяброў і добрых спраў: акцыя «Хвастаты двор» пройдзе ў Мінску 27 верасня

Мінчан запрашаюць прыемна правесці час, даведацца больш пра жывёл і забраць дадому новага чатырохногага сябра. Дабрачынная акцыя «Хвастаты двор» пройдзе 27 верасня на пляцоўцы па адрасе вул. Гікала, 5, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Чатырохногімі ўдзельнікамі мерапрыемства стануць больш за 50 пушысцікаў, якім будуць шукаць новыя сем’і. Таксама ў лакацыі пройдзе дабрачынны кірмаш. У «Кошыках дабра» можна будзе пакінуць корм, рэчы б/к і іншыя прадметы для жывёл.

У рамках лекторыя ветэрынарны ўрач Уладзімір Савельеў раскажа слухачам пра карысць стэрылізацыі і вакцынацыі жывёл, а яго калега Уладзімір Федасеенка — пра лячэнне каціных кан’юктывітаў і наступствы перанесеных інфекцый. У «Хвастатым двары» з 12:00 да 20:00 можна будзе пракансультавацца са спецыялістамі па грызунах, рэптыліях і іншых гадаванцах.

Акрамя таго, арганізатары рыхтуюць разнастайныя забавы для дзяцей і дарослых. Лялечны тэатр пакажа народныя казкі «Коцік, пеўнік і лісічка» і «Мушкі ў кашулях», байку «Дыпламаваны баран» і іншыя пастаноўкі. Таксама маленькіх удзельнікаў акцыі чакаюць розыгрышы і майстар-класы, выступленне штукара і дзіцячая забаўляльная праграма.

Чытайце таксама: Хатнія гадаванцы падтрымліваюць здароўе ўладальнікаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю