Top.Mail.Ru
68

Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр запрашае на духоўныя выхадныя

У Велікодны перыяд тут можна не проста больш даведацца пра традыцыі, але і адчуць атмасферу манастырскага жыцця: наўпрост пажыць у адной з галоўных святынь Беларусі. 


Тут рэалізуецца практыка-арыентаваная праграма «Маладзёжныя манастырскія выхадныя». Па блаславенні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце 18—35 гадоў. 


Штомесячнае трохдзённае мерапрыемства дазваляе сучаснаму чалавеку пераключыцца, забыцца на гаджэты і пажыць па манастырскім статуце. А гэта і малітвы, семінары, гутаркі са святарамі, праца. 

Удзельнікі жывуць у манастырскім паломніцкім доме, харчуюцца — у трапезнай. Праграма распрацавана так, каб данесці да моладзі традыцыйныя каштоўнасці, даць ёй магчымасць пазнаць сябе, знайсці адказы на важныя пытанні. Падчас манастырскіх выхадных тут абмяркоўваюцца і сучасныя тэмы, пры гэтым на той мове, якая зразумелая маладым людзям, з адыходам ад традыцыйных пропаведзяў.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю